Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку альбо ініцыялы грамадзяніна;
– адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
– выклад сутнасці звароту;
– адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
– поўная назва юрыдычнай асобы;
– месца знаходжання юрыдычнай асобы;
– выклад сутнасці звароту;
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
– адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
– выкладзены не на беларускай або рускай мове;
– не ўтрымліваюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
– не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
– ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
– ўтрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы або выразы;
– падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, Грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, Крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, вызначальным парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
– прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
– пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
– з заяўнікам спыненая перапіска.