Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі ўнеслі ў Адзіны рэестр
📋 Запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі і помнікі прыроды – гэта Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ). Яны падлягаюць уліку і рэгістрацыі ў Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі.
•НКА, як аператар рэестра, сумесна з мясцовымі органамі ўлады правёў маштабную працу па ўдакладненні дадзеных аб ААПТ:
▪️ У 2025 годзе правераны найменні і катэгорыі ААПТ;
▪️ Да кастрычніка 2026 года створаны або актуалізаваны іх межы; ▪ Па выніках картаграфічнай экспертызы апрацаваны матэрыялы па 277 ААПТ. 🗺 У рэестр унесены межы:
▪️163 тэрыторый – устаноўлены ўпершыню;
▪️114 тэрыторый – актуалізаваны.
📈 Дзякуючы гэтым працам агульная плошча ААПТ у рэестры павялічылася на 71 218,73 га і цяпер складае 1 696 950,27 га.
Дакладныя межы дапамагаюць выразна вызначаць зямлі з асаблівымі ўмовамі аховы, хутчэй ўсталёўваць абмежаванні па выкарыстанні нерухомасці і выконваць рэжым аховы тэрыторый.
🔍 Паглядзець актуальныя дадзеныя можна на публічнай кадастравай карце – у пласце “тэрыторыі спецрежима выкарыстання”