З 30 кастрычніка па 11 лістапада Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаваную да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю, у даступнай для шырокага кола грамадзян форме, эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга – і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай самастойнасці нашай краіны.