Заказ зрабіць можна як на сайце drova.belgosles.by, так і з дапамогай спецыяльнага telegram-бота.

З 1 кастрычніка ў краіне запрацаваў анлайн-сэрвіс заказу дроў. Ён дазваляе грамадзянам пакінуць і аплаціць заяўку на дровы ў лясгасах галіны без наведвання лясніцтваў. Зрабіць гэта можна як на сайце drova.belgosles.by, так і з дапамогай спецыяльнага telegram-бота.

❗️Важна: калі першапачаткова такім чынам можна было замовіць толькі дровы ў круглым выглядзе, то ў наступным таксама з’явілася магчымасць замовы дроў у колатым выглядзе ў тых лясгасах, якія іх вырабляюць.

Новы сэрвіс дазваляе таксама фіксаваць і аналізаваць заяўкі, пакінутыя ў лясніцтвах традыцыйным спосабам. Гэта дапамагае Мінлясгасу адсочваць своечасовасць і паўнату выканання заявак. Пры ўзнікненні праблемных пытанняў, ведамства мае магчымасць аператыўна ўмяшацца ў працэс. У кастрычніку беларусы пакінулі больш за 21 тысячу заявак на дровы агульным аб’ёмам звыш 165 тысяч кубаметраў. Большасць з іх ужо выкананыя: спажыўцам адгружана 122 тысячы кубаметраў дроў.

Як сведчаць дадзеныя аналітыкі, 94% заявак паступіла на дровы ў круглым выглядзе (19774 заяўкі), доля заявак на колатыя дровы склала 6% (1257 заявак). Больш за 50% усіх заявак грамадзяне аддалі перавагу пакінуць асабіста, наведаўшы лясніцтва, яшчэ 25% заявак былі зробленыя ў тэлефонным рэжыме. Каля 20% заявак грамадзяне зрабілі праз новую вэб-платформу drova.belgosles.by, яшчэ 4% тых, хто звярнуўся, скарысталіся telegram-ботам.

Такім чынам, агульная колькасць грамадзян, якія скарысталіся новым анлайн-сэрвісам у кастрычніку, склала амаль 5 тысяч чалавек. Найбольшую актыўнасць на замову дроў праявілі жыхары Менскай і Гомельскай абласцей: у кастрычніку тут было пакінута 5128 і 4997 заявак адпаведна.

Мінлясгас асобна дзякуе грамадзянам за зваротную рэакцыю па працы анлайн-сэрвісу. Недахопы, якія выяўляюцца падчас яго выкарыстання, аператыўна вывучаліся і ўхіляліся.