Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі ўнеслі ў Адзіны рэестр

📋 Запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі і помнікі прыроды – гэта Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ). Яны падлягаюць уліку і рэгістрацыі ў Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Беларусі.

•НКА, як аператар рэестра, сумесна з мясцовымі органамі ўлады правёў маштабную працу па ўдакладненні дадзеных аб ААПТ:

▪️ У 2025 годзе правераны найменні і катэгорыі ААПТ;

▪️ Да кастрычніка 2026 года створаны або актуалізаваны іх межы; ▪ Па выніках картаграфічнай экспертызы апрацаваны матэрыялы па 277 ААПТ.   🗺 У рэестр унесены межы:

▪️163 тэрыторый – устаноўлены ўпершыню;

▪️114 тэрыторый – актуалізаваны.

📈 Дзякуючы гэтым працам агульная плошча ААПТ у рэестры павялічылася на 71 218,73 га і цяпер складае 1 696 950,27 га.

Дакладныя межы дапамагаюць выразна вызначаць зямлі з асаблівымі ўмовамі аховы, хутчэй ўсталёўваць абмежаванні па выкарыстанні нерухомасці і выконваць рэжым аховы тэрыторый.

🔍 Паглядзець актуальныя дадзеныя можна на публічнай кадастравай карце – у пласце “тэрыторыі спецрежима выкарыстання”